shielda (shielda) wrote,
shielda
shielda

проста.

сёння раніцай трэба было прачнуцца на экзамен, які ў 12:00 быў. не думайце што гэта проста, для мяне нават 10 -- гэта ўжо вельмі рана каб прачнуцца.
дык вось -- я паставіла на 8:30 мабілку, каб будзіла. і яна звінела праз кожныя 10 хвілін. і паміж кожным званком я бачыла асобны сон.
потым я яе адрубіла і пабачыла самы апошні. такі жах! сам сон самы звычайны. я з сяброўкай у якойсці кватэры купляем паліто. выбіраем, тое, сеё... але я вельмі так ясна разумею што ўсё гэта мне сніцца! і я ведаю, што мне ТРЭБА ПРАЧНУЦЦА, бо каллоіды! я хажу па гэтай кватэры, я кажу сяброўцы: маша, ушчыкні мяне, я ж прасплю! ледзь з акна там не выкінулася, бо ніяк не магла прачнуцца. дзіўна гэта. раней так не было, каб так ясна адчувалася што сплю.
***
а яшчэ. зайшла на ТГ і спампавала песьню пра "усё будзе добра".
і ведаеце што. будзе. вось.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments